Інфармацыя пра Нацыянальны Банк Вейшнорыі
Інфармацыя пра Нацыянальны Банк Вейшнорыі.
Вейшнорыя мае двухузроўневую банкаўскую сістэму.
Нацыянальны Банк Вейшнорыі (далей - Нацыянальны Банк) з'яўляецца цэнтральным банкам Вейшнорыі і ўяўляе сабою верхні (першы) ўзровень банкаўскай сістэмы Вейшнорыі.
Усе іншыя банкі ўяўляюць сабою ніжні (другі) ўзровень банкаўскай сістэмы.
Нацыянальны Банк у межах сваёй кампетэнцыі прадстаўляе інтарэсы Вейшнорыі ў адносінах з цэнтральнымі банкамі і банкамі іншых краін, у міжнародных банках і іншых фінансава-крэдытных арганізацыях.
Нацыянальны Банк пры выкананні сваіх задач не павінен кіравацца мэтай атрымання прыбытку.
Нацыянальны Банк падсправаздачны Ураду Вейшнорыі, але ў межах прадстаўленых яму заканадаўствам паўнамоцтваў незалежны ў сваёй дзейнасці.
Нацыянальны Банк каардынуе сваю дзейнасць з Урадам Вейшнорыі, улічвае ў сваёй дзейнасці эканамічную палітыку Ўрада і садзейнічае яе рэалізацыі, калі гэта не супярэчыць выкананню яго асноўных функцый і ажыццяўленню грашова-крэдытнай палітыкі.
Нацыянальны Банк уяўляе сабою адзіную цэнтралізаваную структуру з вертыкальнай схемай падначалення. Вышэйшым органам Нацыянальнага Банка з'яўляецца Кіраўніцтва, а органам аператыўнага кіравання – Рада дырэктараў.
Асноўнай мэтай Нацыянальнага Банка з'яўляецца забеспячэнне стабільнасці коштаў у Вейшнорыі. Для рэалізацыі асноўнай мэты на Нацыянальны Банк ускладаюцца наступныя задачы:
распрацоўка і правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы;
забеспячэнне функцыянавання аплатных сістэм;
ажыццяўленне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю;
садзейнічанне забеспячэнню стабільнасці фінансавай сістэмы;
рэгуляванне, кантроль і нагляд фінансавага рынка і фінансавых арганізацый, а таксама іншых асобаў у межах кампетэнцыі;
забеспячэнне належнага ўзроўня абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг;
ажыццяўленне статыстычнай дзейнасці ў вобласці грашова-крэдытнай статыстыкі і статыстыкі знешняга сектара.