Прэс-цэнтр Нацыянальнага Банка Вейшнорыі. Анонс талераў. Пресс-центр Национального Банка Вейшнории. Анонс талеров.
Сёння ў прэс-цэнтры Нацыянальнага Банка Вейшнорыі прадстаўлены талеры Вейшнорыі, эмісія якіх запланавана на восень гэтага года.
У рамках мерапрыемства адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ з удзелам экспертаў Сусветнага Банка Развіцця, прадстаўнікоў замежных і айчынных вянчурных і інавацыйных фондаў, вядомых бізнэсмэнаў і прадстаўнікоў бізнэс-структур.
Сённяшняя падзея мае адмысловую важнасць, бо гэта першая валюта Вейшнорыі, якая прайшла ўсе этапы тэставання і будзе выпушчана ў абарачэнне, што таксама кажа пра імклівае развіццё і правільна абраным вектары ў працы Нацыянальнага Банка Вейшнорыі.
Падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Нацыянальнага Банка адказалі на пытанні журналістаў:
Q. - Банк Вейшнорыі неаднаразова заяўляў пра стабільнасць нацыянальнай валюты. Якія прагнозы курсу талера ў адносінах да замежных валют на бліжэйшы перыяд?
A. - Падчас тэставання талера рэгулярна праводзіўся гандаль на вейшнорскай валютна-фондавай біржы. Па вынікаў гандлю курс талера, як правіла, знаходзіўся вышэй прагнозных паказчыкаў. Ваганні курсу талера маюць месца быць і гэта з'яўляецца звычайнай сітуацыяй. Існая манетарная палітыка банка забяспечвае стабільны эканамічны рост, поўную занятасць рэсурсаў, стабільнасць узроўня коштаў і раўнавагу аплатнага балансу. Таму, мы прагназуем стабільны курс талера да канца гэтага года.
Q. - На тэрыторыі некаторых сумежных дзяржаў нацыянальная валюта, розныя падаткі і зборы прывязаны да "цвёрдых сусветных валют". Ці плануецца падобная прывязка вейшнорскага талера да якой або замежнай валюты?
A. - Мы не прывязваем талер да вызначанай замежнай валюты, каб выключыць залежнасць ад грашова-крэдытнай палітыкі іншай дзяржавы.
Q. - Ці плануецца вольнае хаджэнне талера на тэрыторыі іншых дзяржаў, і ў прыватнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?
A. - Не. Талеры маюць хаджэнне толькі на тэрыторыі Вейшнорыі. Аднак гэта не выключае магчымасць набыцця вейшнорскіх талераў грамадзянамі іншых дзяржаў, да прыкладу, з мэтай калекцыянавання.
Q. - У Вейшнорыі прайшлі выбары ў Парламент. Кандыдаты ад банка ўдзельнічалі ў гэтых выбарах?
A. - Нацыянальны Банк не ажыццяўляе палітычнай дзейнасці і не прымае ўдзелы ў арганізацыі стварэння Ўрада.
Асноўнай мэтай Нацыянальнага Банка з'яўляецца забеспячэнне стабільнасці коштаў у Вейшнорыі і забеспячэнне належнага ўзроўню абароны і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.
Q. - Як любую папулярную валюту - талер будуць спрабаваць падрабіць. Які ўзровень абароны ад падробкі ў талера?
A. - Талер мае высокі ўзровень абароны. Манета, дыяметрам 32мм, чаканіцца з латуні. Мае дэкаратыўна-ахоўнае пакрыццё, якое імітуе антычную бронзу. Першапачаткова ўсе талеры выпускаюцца ў зварот у калекцыйным стане. І апошняе новаўвядзенне: усе талеры будуць мець "буклет - сертыфікат" з унікальным сямізнакавым літарна-лічбавым нумарам, праверыць які можна на сайце Нацыянальнага Банка ў рэжыме онлайн. Любыя спробы падрабіць талеры Вейшнорыі асуджаныя на правал.
Q. - Як змогуць набыць талеры жыхары іншых дзяржаў?
A. - Пасля выпуску талераў калекцыянерам будзе прадстаўлена магчымасць набыцця сувенірнага камплекта з трох талераў. Для гэтага будзе досыць пакінуць заяўку ў адмысловай форме: http://nbrv.by/contact_us
Сегодня в пресс-центре Национального Банка Вейшнории представлены талеры Вейшнории, эмиссия которых запланирована на осень этого года.
В рамках мероприятия состоялась пресс-конференция для представителей СМИ с участием экспертов Всемирного Банка Развития, представителей иностранных и отечественных венчурных и инновационных фондов, известных бизнесменов и представителей бизнес-структур.
Сегодняшнее событие имеет особую важность, так как это первая валюта Вейшнории, которая прошла все этапы тестирования и будет выпущена в обращение, что также говорит о стремительном развитии и правильно выбранном векторе в работе Национального Банка Вейшнории.
В ходе пресс-конференции представители Национального Банка ответили на вопросы журналистов:
Q. - Банк Вейшнории неоднократно заявлял о стабильности национальной валюты. Какие прогнозы курса талера по отношению к иностранным валютам на ближайший период?
A. - Во время тестирования талера регулярно проводились торги на вейшнорской валютно фондовой бирже. По результатов торгов курс талера, как правило, находился выше прогнозных показателей. Колебания курса талера имеют место быть и это является нормальной ситуацией. Существующая монетарная политика банка обеспечивает стабильный экономический рост, полную занятость ресурсов, стабильность уровня цен и равновесие платежного баланса. Поэтому, мы прогнозируем стабильный курс талера до конца этого года.
Q. - На территории некоторых сопредельных государств национальная валюта, различные налоги и сборы привязаны к "твёрдым мировым валютам". Планируется ли подобная привязка вейшнорского талера к какой либо иностранной валюте?
A. - Мы не привязываем талер к определенной иностранной валюте, чтобы исключить зависимость от денежно-кредитной политики другого
государства.
Q. - Планируется ли свободное хождение талера на территории других государств, и в частности на территории Республики Беларусь?
A. - Нет. Талеры имеет хождение только на территории Вейшнории. Однако это не исключает возможность приобретения вейшнорских талеров гражданами других государств, к примеру, с целью коллекционирования.
Q. - В Вейшнории прошли выборы в Парламент. Кандидаты от банка участвовали в этих выборах?
A. - Национальный Банк не осуществляет политической деятельности и не принимает участия в организации создания правительства.
Основной целью Национального Банка является обеспечение стабильности цен в Вейшнории и обеспечение надлежащего уровня защиты прав и законных интересов потребителей финансовых услуг.
Q. - Как любую популярную валюту - талер будут пытаться подделать. Какие уровень защиты от подделки у талера?
A. - Талер имеет высокий уровень защиты. Монета, диаметром 32мм, чеканится из латуни. Имеет декоративно-защитное покрытие, иммитирующее античную бронзу. Изначально, все талеры выпускаются в обращение в коллекционном состоянии. И последнее нововведение: все талеры будут иметь "буклет - сертификат" с уникальным семизначным буквенно-цифровым номером, проверить который можно на сайте Национального Банка в режиме он-лайн. Любые попытки подделать талеры Вейшнории обречены на провал.
Q. - Как смогут приобрести талеры жители других государств?
A. - После выпуска талеров коллекционерам будет предоставлена возможность приобретения сувенирного комплекта из трёх талеров. Для этого будет достаточно оставить заявку в специальной форме: http://nbrv.by/contact_us