Афіцыйна. "Тадэвуш Касцюшка" - тэставанне талераў.
Як стала вядома - праходзіць тэставанне новы талер, выпуск якога чакаецца ў канцы 2017- пачатку 2018. Манета, наміналам 1 Taler, будзе выпушчана ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касьцюшка - палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Чакаецца абмежаваны тыраж манеты дыяметрам 32мм.
Падпісаны ф'ючэрсны кантракт на 30% накладу сувенірных манет.
Манеты "1 Тaler" Нацыянальнага Банка Вейшнорыі забяспечваюцца актывамі Нацыянальнага Банка Вейшнорыі, з'яўляюцца законным аплатным сродкам на ўсёй тэрыторыі Вейшнорыі і абавязковы да прыёму ў аплату любых (у асобных краінах - толькі даўгавых і публічных) плацяжоў, намінаваных у гэтай жа валюце.